Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: (80177) 98-12-08; 98-12-09
email: rumk@rooborisov.by
222520 г.Борисов, пр.Революции, 58-А

21 лютага ва ўстановах адукацыі шырока адзначаецца Дзень роднай мовы

21.02.2024
21 лютага ва ўстановах адукацыі шырока адзначаецца Дзень роднай мовы

Інфармацыя аб правядзенні мерапрыемстваў у рамках святкавання Дня роднай мовы апублікавана на сайтах ўстаноў адукацыі. Акрамя таго у фае, бібліятэках і вучэбных кабінетах афармлены інфармацыйныя стэнды “Сэрцам краніся роднага слова”, кніжных выстаў ”Які ж гэта цуд – слова, мова твая!”, “Літаратурная скарбонка”, “Сэрцам роднага слова краніся”, “Краіну родную люблю”, “Роднай мовы – гук чароўны!”, “Спачатку было слова”, выставы малюнкаў “Намалюем казку разам”. Арганізавана правядзенне тэматычных і інфармацыйных гадзін, прысвечаных роднай мове “Як ты дорага мне, мая родная мова! ”, “Падарожжа ў гісторыю роднай мовы ” .

У шэрагу ўстаноў адукацыі арганізаваны рухомыя перапынкі, пад час якіх гучаць беларускія песьні, вучні і выхаванцы гуляюць у беларускія гульні. Ва ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ёсць магчымасць прыняць удзел у акцыях, віктарынах, лінгвістычных гульнях “Шчодрыя словы роднай старонцы”, “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Любімае слова на роднай мове”, “Слова да слова – будзе мова”, “Родная пошта”.

Для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Барысава”, ДУА “Сярэдняя школа №17 г.Барысава” арганізавана дэманстрацыя мультфільмаў на беларускай мове. Вучні 5-9 класаў ДУА “Сярэдняя школа №20 г.Барысава” пад кіраўніцтвам настаўнікаў працоўнага навучання правядуць майстар-класы “Любімыя стравы беларусаў”. Экскурсія на кінастудыю “Беларусьфільм” чакае вучняў ДУА “Сярэдняя школа №24 г.Барысава”.

Тэматычныя заняткi “Мова песень, вершаў i казак”, “Як не любіць цябе, родная мова” пройдуць у шэрагу дзіцячых садоў. Бацькам ДУА «Дзіцячы сад № 17 г. Барысава» прапануюць прыняць удзел у інтэрактыунай анлайн-вiктарыне «Сцяжынкамi беларускiх казак».

Паказаць свае веды ў валоданні роднай мовай усе жадаючыя змогуць, прыняўшы ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, арганізатарамі якога з’яўляюцца інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і канал «Культура» Беларускага радыё.

Запрашаем адсвяткаваць Дзень роднай мовы весела і з карысцю!

Версия сайта для слабовидящих