Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: (80177) 98-12-08; 98-12-09
email: rumk@rooborisov.by
222520 г.Борисов, пр.Революции, 58-А

Анлайн-конкурс чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”

18.11.2022
Анлайн-конкурс чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”

Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна запрашае прыняць удзел у анлайн-конкурсе чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”, прымеркаваным да дня нараджэння Максіма Багдановіча. Конкурс будзе праводзіцца 1–20 снежня 2022 г. у рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”.


Партнёрамі конкурсу выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом “Звязда” (газетаЛітаратура і мастацтва”), Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача, Канал “Культура” Беларускага радыё, Предстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Творчасць Максіма Багдановіча ўваходзіць у агульнаадукацыйную праграму навучання, таму ўдзел у конкурсе будзе карысны як для выкладчыкаў, так і для навучэнцаў для пашырэння і сістэматызацыі ведаў па беларускай літаратуры.

Падрабязней пазнаёміцца з праектам “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”, у рамках якога ладзіцца конкурс, можна па спасылцы:

http://pushlib.org.by/node/2853

Версия сайта для слабовидящих