Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: (80177) 98-12-08; 98-12-09
email: rumk@rooborisov.by
222520 г.Борисов, пр.Революции, 58-А

«Багдановіч ART, ці Нестандартны Багдановіч»: сеткавая акцыя

16.12.2021
«Багдановіч ART, ці Нестандартны Багдановіч»: сеткавая акцыя

9 снежня 2021 года споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча, выдатнага беларускага паэта, празаіка, літаратурнага крытыка.


МаксімБагдановіч - з'ява ў беларускай літаратуры фенаменальная. Яго творчасць з самага пачатку знаходзілася ў руху, імкненні да новага. Ва ўсім, да чаго б не звяртаўся паэт, ён імкнуўся знайсці свой уласны шлях, сваю дарогу, свой нестандартны погляд на звычайныя рэчы,  адкрыць сваё творчае "я", сваю меру прыгожага.

Паэзія Максіма Багдановіча, без якой не магчыма ўявіць беларускае Нацыянальнае Адраджэнне, ва ўсёй сваёй глыбіні была не чужая наватарскім ідэям агульнаеўрапейскай культуры эпохі дэкадансу (сімвалізму, імпрэсіянізму, неарамантызму). Гэта дае нам права звязаць творчую спадчыну паэта з сучасным арт- мастацтвам.

Сеткавая акцыя “Багдановіч ART, ці Нестандартны Багдановіч” арганізуецца з мэтай папулярізацыіі твораў класіка Нацыянальнага Адраджэння Максіма Багдановіча праз прызму мастацкіх вобразаў.

Мы хочам з дапамогай новага і нестандартнага арт-мастацтва прыцягнуць увагу маладога пакалення да выдатных твораў беларускай літаратуры.

НАМІНАЦЫІ АКЦЫІ

"Багдановіч ART”

Удзельнікіакцыіпрадстаўляюцьаўтарскіятворчыяпрацы, створаныяпасляпрачытаннятвораўМаксімаБагдановіча. Візуальныя АРТ аб'екты з цытатамі з вершаўпаэта: малюнкі, ілюстрацыі, калажы, графіці, постэры, манга, фатаграфіі, графіка, усе відылічбавайграфікі (інтэрактыўныяпаштоўкі і плакаты, калажы, відэаролікі, плейкасты). Работы, створаныя ў нестандартнай АРТ тэхніцывыканання, вітаюцца!

“MyloveБагдановіч: чытаем разам”

Відэаролікі чытання паэтычных твораў паэта ці твораў, прысвечаных памяці М. Багдановіча

“ART галерэя Максіма Багдановіча”

Фотаздымкі тэматычных экспазіцый, кніжных выстаў, фотазон, стрыт арт… (Экспанаванне, захоўванне, вывучэнне і прапаганда творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры)

ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ АКЦЫІ

З 6 СНЕЖНЯ 2021 года па 6 СТУДЗЕНЯ 2022 года
ВЫНІКОВЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫ ПРАДУКТ

Адкрытая GOOGLE прэзентацыя творчых работ, прысвечаных жыццю і творчасці Максіма Багдановіча. Акцыя будзе праходзіць у фармаце сеткавай акцыі ў рэжыме стварэння і прэзентацыі, якую пасля можна будзе выкарыстоўвацьу адукацыйных і асветніцкіх мэтах.

ФОРМА ЗААХВОЧВАННЯ

Дыплом удзельніка акцыі (электронны фармат )

АРГАНІЗАТАРЫ АКЦЫІ

Бібліятэка ДУА "Астрашыцка-Гарадоцкая сярэдняя школа" Мінскага раёна Мінскай вобласці, Аддзелінфармацыйнага забеспячэння бібліятэчнай работы і падрыхтоўкі медыярэсурсаў ДУА "Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі»

Пры падтрымцы секцыі бібліятэкараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае педагагічнае Таварыства"

КААРДЫНАТАРЫ І МАДЭРАТАРЫ:

 Амётава Наталля Уладзіміраўна, загадчык бібліятэкай ДУА «Астрашыцка-Гарадоцкая сярэдняя школа» Мінскага раёна

БЕЛАЯ Алёна Леанідаўна, начальнік аддзела інфармацыйнага забеспячэння бібліятэчнай работы і падрыхтоўкі медыярэсурсаў ДУА "Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі»

 ІНТЭРНЭТ ПЛАТФОРМАhttps://ametova1972.blogspot.com/2021/12/art.html

Падрабязней на https://iuliastarowoitowa.blogspot.com/

Версия сайта для слабовидящих