Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32; 78-76-74
email: rumk@rooborisov.by
222520, г. Борисов, пр. Революции, 58-А

БГУ запрашае ў "Школу юнага гісторыка"

07.09.2026
БГУ запрашае ў "Школу юнага гісторыка"

Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае матываваных вучняў прайсці навучанне ў "Школе юнага гісторыка", якая пачне працу ў кастрычніку 2026 года.


Дзейнасць школы накіравана на паглыбленае вывучэнне школьнікамі айчыннай і сусветнай гісторыі, а таксама на знаёмства з гістарычным факультэтам БДУ, яго адукацыйнай і навуковай базай. Слухачы атрымаюць магчымасць удасканаліць веды па гісторыі, археалогіі, этналогіі, музеязнаўстве і рэгіёназнаўстве, азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі навукоўцаў і даследчыкаў, абмеркаваць актуальныя або малавядомыя праблемы з выкладчыкамі, аспірантамі і магістрантамі гістарычнага факультэта.

Удзельнікамі школы могуць стаць вучні 7–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій, а таксама навучэнцы каледжаў Рэспублікі Беларусь. Заяўкі на навучанне прымаюцца па 11 кастрычніка 2026 года з дапамогай рэгістрацыі па адрасе https://hist.bsu.by/school

Заняткі ў «Школе юнага гісторыка» праводзяцца па суботах (па раскладзе) двойчы ў месяц на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, д. 6, час: 14.30). Для іншагародніх удзельнікаў будзе арганізавана анлайн-трансляцыя.

Навучанне ў «Школе юнага гісторыка» бясплатнае.

Уся інфармацыя аб «Школе юнага гісторыка», у тым ліку расклад, размяшчаюцца ў адмысловых групах (Telegram).

Тэлефон для даведак: +375 17 259 72 234.

 

Версия сайта для слабовидящих