Два ўрокі на адну тэму: Урок дадатковага чытання па апавяданні В. Быкава "Круты бераг ракі" (VII клас) Н. Г. Казакевіч-Альшанец і Васіль Быкаў. "Круты бераг ракі" Урок дадатковага чытання ў VII класе
А.С.Сякацкая
Распрацоўкі ўрокаў дадатковага чытання па творы Васіля Быкава «Круты бераг ракі» настаўніцы вышэйшай катэгорыі сярэдняй школы №5 г.Пружаны» Н.Г.Казакевіч-Альшанец і настаўніцы вышэйшай катэгорыі ДУА «Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна» А.С.Сякацкай будуць змешчаны ў часопісе пад рубрыкай «Два ўрокі на адну тэму».
Кожная распрацоўка мае на мэце дапамагчы вучням асэнсаваць і ўсвядоміць ідэйна-мастацкі змест апавядання «Круты бераг ракі» В.Быкава. Заданні паспрыяюць развіццю чытацкіх уменняў сямікласнікаў: вылучаць галоўную думку твора, характарызаваць персанажаў, ацэньваць паводзіны дзейных асоб, вызначаць ролю элементаў пейзажу ў сюжэце і інш. Праца з матэрыялам на ўроку будзе садзейнічаць выхаванню пачуцця эмпатыі, гуманных адносін да людзей, усведамленню маральнай адказнасці за свае ўчынкі.
Кожны аўтар дэманструе свой падыход да дасягнення мэт урока. Апрача іншага, А.С.Сякацкая падрыхтавала інтэрактыўнае заданне; Н.Г.Казакевіч-Альшанец прапануе заданні на аснове графічнага матэрыялу: карту-малюнак, лабірынт і інш.
У распрацоўках да пытанняў гутаркі па творы і заданняў даюцца адказы.