З 3 па 22 лютага 2025 года ў рамках святкавання Дня роднай мовы, з мэтай прапаганды і папулярызацыі беларускай мовы, далучэння дзяцей да чытання твораў беларускіх аўтараў на роднай мове, стымулявання цікавасці сярод юных чытальнікаў да заняткаў паэтычнай творчасцю і акцёрскім майстэрствам пройдзе раённы паэтычны конкурс чытальнікаў на беларускай мове сярод вучняў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна “Акрыляе роднае слова”.
Конкурс будзе праведзены ў адкрытым фармаце на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №23 г.Барысава”.
Да ўдзелу конкурсе запрашаюцца вучні ўстаноў адукацыі Барысаўскага раёна ва ўзросце 6-17 гадоў па наступных узроставых катэгорыях:
– 1-4 класы;
– 5-7 класы;
– 8-11 класы.
Удзельнікі конкурсу рыхтуюць да прадстаўлення творы беларускіх аўтараў на беларускай мове прысвечаныя прысвечаныя подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, трагічным падзеям таго часу, барацьбе за мір.
Конкурс будзе праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб адкрытым раённым паэтычным конкурсе чытальнікаў на беларускай мове сярод вучняў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна “Акрыляе роднае слова”.
Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе, жадаем поспехаў!