27 сакавіка 2026 года на базе ДУА “Старабарысаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна” настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Старабарысаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна” С.У. Ільіна правяла кансультацыю для членаў РВМА беларускай мовы і літаратуры па тэме “Формы, метады і прыёмы фарміравання і развіцця чытацкай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.
Святлана Уладзіміраўна прадставіла карусель інтэрактыўных форм работы: літаратурныя гасцёўні, дыскусіі па прачытаных творах, прэзентацыі любімых кніг, буктрэйлеры, літаратурныя карты, брыкалажы, касплэй і іншыя. Выкарыстанне гэтых метадаў дапамагае зрабіць працэс чытання асэнсаваным, развівае маўленчыя і камунікатыўныя кампетэнцыі і выхоўвае сапраўднага чытача, здольнага суперажываць і аналізаваць.
Члены РВМА адзначылі практычную накіраванасць праведзенай кансультацыі.