Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, рэдакцыя часопіса “Роднае слова” і канал “Культура” Беларускага радыё абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ “Васількоў шапатліваю моваю... ”
Конкурс прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і скіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні Х-ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Прыём работ пачынаецца з дня апублікавання Палажэння аб конкурсе і завяршаецца 1 лютага 2026 года.
Экспертыза і вызначэнне пераможцаў – 2-13 лютага 2026 года.
На конкурс прымаюцца работы, падрыхтаваныя ў межах наступных тэматычных кірункаў:
- беларуская мова ў XXI стагоддзі;
- беларуская мова сярод моў свету / Роднае слова ў дыялогу моў і культур;
- мова беларускіх старадрукаў і рукапісаў;
- сучасныя лексічныя працэсы ў беларускай мове;
- нацыянальная адметнасць беларускай лексікі;
- узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму;
- уласнае імя ў лінгвакультуралагічным аспекце;
- дыялектная моўная адзінка і кантэкст.
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас тыдня роднай мовы ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (16-21 лютага).
Больш падрабязна пра ўмовы правядзення конкурсу – ў Палажэніі аб конкурсе і дадатках да яго на сайце часопіса (rod-slоva.by).
Запрашаем прыняць удзел!