Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32; 78-76-74
email: rumk@rooborisov.by
222520, г. Борисов, пр. Революции, 58-А

Конкурс навуковадаследчых работ "Светлы след будзе вечна жывы"

28.09.2026
Конкурс навуковадаследчых работ "Светлы след будзе вечна жывы"

Рэдакцыя часопіса "Роднае слова" пры падтрымцы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне", Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі абвясцілі конкурс навуковадаследчых работ "Светлы след будзе вечна жывы", прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца: вучні 9-11 класаў, навучэнцы каледжаў і тэхнікумаў, студэнты ВНУ.

Прыём работ праводзіцца да 18 кастрычніка 2026 г.

Тэматычныя накірункі конкурсу:

Максім Багдановіч: новае прачытанне літаратурнай класікі;

Актуалізацыя творчасці Максіма Багдановіча ў моладзевым асяродку;

Кірункі пошуку новых звестак пра Максіма Багдановіча;

"І прад высокаю красою...": жаночыя вобразы ў творчасці Максіма Багдановіча;

Максім Багдановіч і вобразы яго твораў у сучаснай беларускай культуры;

Штучны інтэлект як інструмент даследавання і папулярызацыі беларускай літаратуры;

Мой ідэальны літаратурны музей.

Навукова-даследчыя работы і заяўкі на конкурс абавязкова дасылаюцца як у папяровым, так і ў электронным выглядзе на адрасы: 220035, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 47, корп. 1, пад'езд 2, рэдакцыя часопіса "Роднае слова", з пазнакай на канверце “На конкурс” (папяровы варыянт); rs-konkurs@yandex.by (электронны варыянт).

Больш пра ўмовы правядзення конкурсу можна даведацца ў Палажэнні і дадатках да яго на сайце часопіса:.

Пераможцы конкурсу будуць запрошаны да ўдзелу ў працы моладзевай секцыі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Прастора творчасці", якая адбудзецца ў лістападзе 2026 г. у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

 

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе, жадаем поспеху!

Версия сайта для слабовидящих