Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32
email: rumk@rooborisov.by
222520 г.Борисов, пр.Революции, 58-А

Лукін Цімур - паўфіналіст рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году якасці

04.07.2024
Лукін Цімур - паўфіналіст рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году якасці

28 чэрвеня 2024 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся паўфінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году якасці.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел таленавітыя хлопчыкі і дзяўчыні з усёй Беларусі, якія чыталі на беларускай мове вершаваныя і празаічныя творы пра дзяцінства, родную мову, жыццё і шчасце. Сярод удзельнікаў паўфіналу - навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава” Лукін Цімур. 

Ва ўзроставай катэгорыя VII-VIII класы стаў паўфіналістам

Лукін Цімур, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава”, з творам Пятруся Броўкі «Сыны» (педагог Яцэвіч Людміла Міхайлаўна).

Гэта не першая перамога навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава”. Раней таксама теленавітыя вучні і педагогі дасягалі выдатных вынікаў ў гэтым мерапрыемстве.

Фінал пройдзе ў жніўні ў Мінску. Гала-канцэрт пераможцаў і прызёраў адбудзецца ў рамках Дня беларускага пісьменства ў горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці.

Віншуем з перамогаю і жадаем поспехаў у фінале рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў!

Версия сайта для слабовидящих