Паўфінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году міра і стварэння, адбыўся 14 чэрвеня 2023 года ў Мінску.
У ім прынялі ўдзел 28 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, сярод якіх былі дзве Марыі - Рак і Андрыеўская - з Барысава, з усёй Беларусі, якія чыталі на беларускай мове вершаваныя і празаічныя творы пра Радзіму, дзяцінства, родную мову, жыццё і шчасце.
Марыя Рак, навучэнка сярэдняй школы № 20 г. Барысава, з творам Максіма Багдановіча “Над морам” (педагог Людміла Міхайлаўна Яцэвіч) перамагла ў паўфінале і будзе выступаць ў фінале конкурсу, які традыцыйна адбудзецца ў Дзень пісьменнасці.
Марыя Андрыеўская адзначана дыпломам лаўрэата рэспубліканскага конкурсу