Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32
email: rumk@rooborisov.by
222520 г.Борисов, пр.Революции, 58-А

Метадычны дыялог настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна

21.05.2024
Метадычны дыялог настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна

21 мая 2024 года на базе ДУА “Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна” прайшло пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна па тэме “Фарміраванне чытацкай адукаванасці вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры”. Мэта пасяджэння – стварэнне ўмоў для пашырэння ведаў і практычных уменняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў вобласці выкарыстання сродкаў фарміравання чытацкай адукаванасці вучняў.


Правядзенне пасяджэння ў форме метадычнага дыялогу дазволіла настаўнікам беларускай мовы паглыбіцца ў тэарэтычныя і практычныя прыёмы работы па фарміраванні чытацкай граматнасці вучняў.

Прасняк А.П., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце разам з вучнямі правялі экскурсію па музейным кутку “Памяць. Гісторыя. Будучае”. У тэарэтычным блоку настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна” А.С. Сякацкая расказала пра эфектыўныя спосабы фарміравання чытацкай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Алена Станіславаўна падрабязна спынілася на этапах працы з тэкстам, спосабах і прыёмах яго асэнсавання.

У практычным блоку, які прайшоў у форме адукацыйнай пляцоўкі, дырэктар ДУА “Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна” Ю.У. Саматыга прапанавала свой вопыт работы па выкарыстанні рабочых сшыткаў пры падрыхтоўцы вучняў 10-11 класаў да цэнтралізаванага экзамену, а настаўнік пачатковых класаў Н.В. Мельнік прапанавала ўдзельнікам шэраг прыёмаў работы па фарміраванні чытацкай адукаванасці шляхам выкарыстання лічбавага адукацыйнага кантэнту.

На метадычнай пляцоўцы Л.І. Дзерваед, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна” прадставіла патрыятычны праект “Місія маладых: зберагчы гісторыю вялікіх перамог”, а настаўнік беларускай мовы і літаратуры С.Я. Макарэвіч прапанавала для выкарыстання на практыцы дынамічныя карты па беларускай літаратуры. Выкарыстанне такіх карт на ўроках дазваляе сістэматызаваць тэмы праграмнага матэрыялу па літаратуры.

Старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Ю.С.Паўлава падвяла вынікі пасяджэння, правяла дыягностыку педагагічных запытаў удзельнікаў раённага ВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна на 2024/2025 навучальны год. Асаблівую ўвагу Юлія Сяргееўна звярнула на дакументы, якія рэгламентуюць завяршэнне 2023/2024 навучальнага года, на арганізацыю і правядзенне выпускных экзаменаў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, на выстаўленне вучням падагульняючых адзнак. Падчас рэфлексіі ўдзельнікі мерапрыемства адзначылі практычную значнасць праведзенага метадычнага дыялогу.

Версия сайта для слабовидящих