З 14 па 22 лютага 2022 года ў рамках святкавання Дня роднай мовы, які быў заснаваны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА 17.11.1999 года, пройдзе паэтычны конкурс чытальнікаў на беларускай мове сярод вучняў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна “Акрыляе роднае слова”. ” Конкурс пройдзе ў дыстанцыйнай форме.
Арганізатарамі з’яўляюцца ўпраўленне па адукацыі Барысаўскага раёна, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 23 г. Барысава”.
Тэматыка Конкурсу- “Са спадчынай продкаў – у будучыню”.
Удзельнікі чытаюць творы беларускіх аўтараў на беларускай мове, якія адлюстроўваюць гістарычныя вехі, падзеі, расказваюць пра вядомых асоб нашай краіны.
Заяўка на ўдзел і конкурсныя матэрыялы прымаюцца з 14 па 18 лютага 2022года на электронны адрас: school23@rooborisov.by. Работа журы і падвядзенне вынікаў будзе арганізавана з 19па 22лютага 2022 года на базеДУА “Сярэдняя школа №23 г.Барысава”.
Звяртаем увагу, што заяўкі і відэазапісы, якія будуць дасланы пасля 18 лютага 2022года, разглядацца не будуць!
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах: 8 (029) 3538351, 8 (029) 2139958 (Ціхановіч Юлія Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Сярэдняя школа № 23 г. Барысава”).
У конкурсе прымаюць ўдзел вучні ўстаноў адукацыі Барысаўскага раёна ва ўзросце 6-16 гадоў па наступных узроставых катэгорыях:
- –1-4 класы;
- –5-7 класы;
- –8-11 класы.
Увага! У конкурсе чытальнікаў прымаюць удзел толькі па адным прадстаўніку ад установы адукацыі ў кожнай з узроставых груп.
Канкурсант мае права прадставіць выразнае чытанне аднаго верша ці празаічнага ўрыўка.
Чытанне можа суправаджацца музычным фонам, мультымедыйнай прэзентацыяй.
Крытэрыі ацэнкі і патрабаванні да выступленняў:
- уменне данесці сэнс, эмацыянальнасць твора да слухачоў;
- выразнасць і гучнасць маўлення;
- здольнасць утрымліваць увагу аўдыторыі падчас выступлення;
- адпаведнасць твора, які выконваецца, узросту і полу выканаўца;
- арганічнае спалучэнне магчымасцяў і тэхнічных прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца;
- цэласнасць кампазіцыі.
Рэгламент выступлення:
- 1-4 класы – не больш за 5 хвілін;
- 5-7 класы – не больш за 7 хвілін;
- 8-10 класы – не больш за 10 хвілін.
Па выніках правядзення конкурсужуры вызначае пераможцаў і дыпламантоў у кожнай узроставай групе.
Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені, а таксама дыпломамі ў намінацыях.
Па рашэнні журы колькасць прызавых месцаў можа быць павялічана ці зменшана.