З 9 па 21 лютага 2026 года ў рамках святкавання Дня роднай мовы пройдзе раённы паэтычны конкурс чытальнікаў на беларускай мове сярод вучняў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна “Акрыляе роднае слова”.
Конкурс будзе праведзены ў адкрытым фармаце на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №23 г.Барысава”.
Да ўдзелу конкурсе запрашаюцца вучні ўстаноў адукацыі Барысаўскага раёна ва ўзросце 6-17 гадоў па наступных узроставых катэгорыях:
– 1-4 класы;
– 5-7 класы;
– 8-11 класы.
Удзельнікі конкурсу рыхтуюць да прадстаўлення творы беларускіх аўтараў-жанчын на беларускай мове або творы, прысвечаныя жанчынам.
Конкурс будзе праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб адкрытым раённым паэтычным конкурсе чытальнікаў на беларускай мове сярод вучняў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна “Акрыляе роднае слова”.
Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе, жадаем поспехаў!