16 мая 2023 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Барысава” прайшло пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна па тэме “Фарміраванне метапрадметных кампетэнцый вучняў праз міжпрадметныя сувязі на ўроках беларускай мовы і літаратуры”, мэтай якога стала павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па фарміраванні метапрадметных кампетэнцый вучняў праз выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Правядзенне пасяджэння ў форме воркшопа дазволіла настаўнікам беларускай мовы паглыбіцца ў тэарэтычныя і практычныя прыёмы работы па фарміраванні метапрадметных кампетэнцый вучняў.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся Іван Уладзіміравіч Сіняк, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Барысава”, які прадставіў візітку школы і пазнаёміў з работай вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 18 г.Барысава.
У навукова-метадычным блоку настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 18 г.Барысава” Л.М. Целябук правяла метадычны дыялог “Халістычнае мысленне – новы падыход у фарміраванні метапрадметных кампетэнцый вучняў” і прадэманстравала фрагмент інтэграванага ўрока біялогіі, фізікі і беларускай літаратуры па тэме “Амбівалентны характар балота: біялагічны, фізічны і літаратурны аспекты” і фрагмент урока беларускай літаратуры ў 5 класе па тэме “Карціны зімовай прыроды”. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №18 г.Барысава” Т.Л.Капыток правяла круглы стол па тэме “Даследчая дзейнасць вучняў праз міжпрадметныя сувязі на ўроках беларускай літаратуры”. Настаўнік прадэманстравала прыёмы па фарміраванні метапрадметных кампетэнцый: міні – доследы “Фотаздымак, на якім мяне няма”, “Трагічныя старонкі гісторыі маёй малой Радзімы”, “Подзвіг партызан Барысаўшчыны”, “Беларускія пісьменнікі пра Хатынь”, “Глядзім кіно – чытаем кнігу” і інш.
У практычным блоку, які прайшоў у форме метадычнага практыкума, настаўнік В.Б.Горбач разам з вучаніцай 7 класа Сафінай Арынай правялі для настаўнікаў майстар-клас па канструяванні лялькі-мотанкі “Немаўля”. Члены раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання захапіліся вырабам лялек і пакінулі іх сабе на памяць у якасці абярэгу.
Старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Ю.С.Паўлава падвялавынікі пасяджэння, прааналізавала выніковасць удзелу вучняў Барысаўскага раёна ў ІV этапе рэспубліканскай алімпіяды і ІІ этапе раённай алімпіяды для вучняў 5-8 класаў. Асаблівую ўвагу Юлія Сяргееўна звярнула на арганізацыю і правядзенне выпускных экзаменаў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, на выстаўленне вучням падагульняючых адзнак.
Падчас рэфлексіі “Воблака пажаданняў” удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што воркшоп настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры быў практычным і пазнавальным.