Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32
email: rumk@rooborisov.by
222520 г.Борисов, пр.Революции, 58-А

Пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна

28.08.2024
Пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна

27 жніўня 2024 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Барысава” прайшло пасяджэнне жнівеньскай секцыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна па тэме “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2024/2025 навучальным годзе”.


Мэтай пасяджэння было стварэнне ўмоў для прафесійнага росту і павышэння метадычнага ўзроўню настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, самаразвіцця педагогаў, павышэння якасці адукацыі. Сакратар раённага ВМА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Барысава” Шпакоўская Валянціна Аляксандраўна давяла да ведама прысутных інфармацыю аб рабоце раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры за 2023/2024 навучальны год. Далей яна акцэнтавала ўвагу на абноўленых вучэбных праграмах, Правілах правядзення атэстацыі вучняў, Нормах ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, Метадычных ўказаннях па арганізацыі кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, выніках цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове.

З 17 па 21 чэрвеня 2024 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Барысава” прайшлі летнія вучэбныя зборы па падрыхтоўцы да рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” для вучняў 5-8 класаў. Пра арганізацыю летніх збораў і развіццё сістэмы работы з адоранымі вучнямі расказала настаўнік ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава” Сінькевіч Людміла Аляксандраўна.

Інавацыйны вопыт “Фарміраванне патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці сродкамі музейнай педагогікі” і “Развіццё крытычнага мыслення на ўроках беларускай мовы і літаратуры сродкамі метадаў стратэгіі фарстайт” прадставілі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Барысава” І.М. Калітнік і А.М. Хоміч. Таксама яны правялі цікавую экскурсію па экспазіцыях школьных музеяў “Спадчына” і “Гісторыя школы ў гісторыі краіны”.

Далей Валянціна Аляксандраўна спынілася на наступных пытаннях: “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2024/2025 навучальным годзе; “Змест вучэбных праграм, каляндарна-тэматычнага планавання па прадметах “Беларская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2024/2025 навучальным годзе; “Вучэбна-метадычнае забеспячэнне арганізацыі факультатыўных заняткаў прадметнай накіраванасці”.

Настаўнікі прынялі ўдзел у абмеркаванні інструктыўна-метадычнага пісьма, пагаварылі пра прынцыпы, падыходы і формы арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці, звярнулі ўвагу на афармленне дакументацыі, на павышэнне інфармацыйнай культуры педагогаў праз работу сеткавых супольнасцей.

Напрыканцы пасяджэння ўдзельнікі пасяджэння пазнаёміліся з планам работы на 2024/2025 навучальны год, атрымалі рэкамендацыі па вядзенні плануючай дакументацыі.

Версия сайта для слабовидящих