Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32; 78-76-74
email: rumk@rooborisov.by
222520, г. Борисов, пр. Революции, 58-А

Пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна

26.08.2025
Пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна

26 жніўня 2025 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Барысава” прайшло пасяджэнне жнівеньскай секцыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна па тэме “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2025/2026 навучальным годзе”.


Мэтай пасяджэння было стварэнне ўмоў для прафесійнага росту і павышэння метадычнага ўзроўню настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, самаразвіцця педагогаў, павышэння якасці адукацыі. Старшыня раённага ВМА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава” Паўлава Юлія Сяргееўна давяла да ведама прысутных інфармацыю аб рабоце раённага ВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры за 2024/2025 навучальны год. Далей Юлія Сяргееўна акцэнтавала ўвагу на абноўленым Кодэксе аб адукацыі, вучэбных праграмах, Правілах правядзення атэстацыі вучняў, Нормах ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, Метадычных ўказаннях па арганізацыі кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, выніках цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове.

З 16 па 20 чэрвеня 2025 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Барысава” прайшлі летнія вучэбныя зборы па падрыхтоўцы да рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры для вучняў 5-8 класаў. Пра арганізацыю летніх збораў і развіццё сістэмы работы з адоранымі вучнямі расказала настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Барысава” Каіпава Ірына Пятроўна.

Інавацыйны вопыт “Фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў на факультатыўных занятках “Шчаслівы беларусам звацца” прадставіла Карнюшка Алена Паўлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Барысава”.

Далей сакратар раённага ВМА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 22 г.Барысава” Разумовіч Святлана Іванаўна спынілася на наступных пытаннях: “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2025/2026 навучальным годзе; “Змест вучэбных праграм, каляндарна-тэматычнага планавання па прадметах “Беларская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2025/2026 навучальным годзе; “Вучэбна-метадычнае забеспячэнне арганізацыі факультатыўных заняткаў прадметнай накіраванасці”.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры абмеркавалі інструктыўна-метадычнае пісьмо “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, абмеркавалі прынцыпы, падыходы і формы арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці, звярнулі ўвагу на афармленне дакументацыі, на павышэнне інфармацыйнай культуры педагогаў праз работу сеткавых супольнасцей.

Напрыканцы пасяджэння старшыня раённага ВМА Паўлава Юлія Сяргееўна пазнаёміла настаўнікаў з планам работы на 2025/2026 навучальны год, дала рэкамендацыі, падвяла вынікі пасяджэння.

Версия сайта для слабовидящих