Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32; 78-76-74
email: rumk@rooborisov.by
222520, г. Борисов, пр. Революции, 58-А

Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна

17.05.2025
Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна

17 мая 2025 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 23 г. Барысава” прайшло пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна па тэме “Функцыянальная адукаванасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры як аснова фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў. Прадстаўленне эфектыўнага педагагічнага вопыту выкладання беларускай мовы і літаратуры за 2024/2025 навучальны год”.


Адкрыла пасяджэнне старшыня раённага ВМА Ю.С. Паўлава. Далей назапашаным вопытам з прысутнымі падзяліліся настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа №23 г. Барысава». У тэарэтычным блоку Ю.У.Усава правяла актыўную лекцыю “Функцыянальная адукаванасць настаўніка – аснова для функцыянальнай адукаванасці  вучняў”.

У практычным блоку В.А.Матвеева падчас каворкінгу прадставіла калейдаскоп метадаў і прыёмаў, якія спрыяюць фарміраванню чытацкай граматнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры; Н.У.Вараб’ёва падзялілася досведам работы з ментальнымі картамі; А.А.Кушнярэвіч арганізавала з прысутнымі гульню “Патлумач”, паказаўшы яе эфектыўнасць для развіцця функцыянальнай адукаванасці вучняў; А.А.Мытнік правяла трэнінг па выкарыстанні творчых дамашніх заданняў як рэсурсу для паспяховага развіцця чытацкай граматнасці вучняў 5-8 класаў на ўроках беларускай літаратуры; Ю.У.Усава прэзентавала майстар-клас “Фарміраванне функцыянальнай граматнасці вучняў праз прыём “Кааперацыя” пры разглядзе тэмы “Беларускі арнамент як форма трансляцыі народнага вопыту”.

Старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Ю.С.Паўлава падвяла вынікі чацвёртага этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды сярод вучняў 9-11 класаў, прааналізавала вынікі прадметнай алімпіяды сярод вучняў 5-8 класаў, расказала пра арганізацыю летніх вучэбных збораў па падрыхтоўцы вучняў 5-8 класаў да ўдзелу ў алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. Асаблівая ўвага прысутных была звернута на інфармацыю па выніках вывучэння стану выкладання вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” і рэкамендацыі па выніках праверкі.

Падчас рэфлексіі ўдзельнікі мерапрыемства адзначылі практычную значнасць праведзенага мерапрыемства.

Версия сайта для слабовидящих