Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32; 78-76-74
email: rumk@rooborisov.by
222520, г. Борисов, пр. Революции, 58-А

Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна

04.11.2025
Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна

4 лістапада 2025 года на базе ДУА "Сярэдняя школа № 10 г.Барысава" прайшло раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.


Пасяджэнне па тэме «Праектаванне сучаснага ўрока з пазіцыі сістэмна-дзейнаснага і кампетэнтнаснага падыходаў з выкарыстаннем актыўных і інтэрактыўных метадаў навучання» адбылося ў форме камунікатыўнага кантактара.

У тэарэтычным блоку, падчас метадычнага лікбезу, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 10 г.Барысава» Н.У Праснякова прадставіла вопыт работы па тэме «Патрабаванні да сучаснага ўрока, месца і роля актыўных і інтэрактыўных метадаў у фарміраванні сацыяльных і вучэбных кампетэнцый, развіцці інтэлектуальных і творчых здольнасцей навучэнцаў»; а настаўнік беларускай мовы і літаратуры І.А Мельнік прадэманстравала сучасныя формы арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння, накіраваныя на выхаванне і развіццё асобы вучняў.

У практычным блоку настаўнік беларускай мовы і літаратуры І.А. Мельнік правяла канцэпт-прэзентацыю «Да роднага слова – праз дыдактычныя гульні». Была прэзентавана дыдактычная гульня «Беларусь у фактах і сімвалах», Web-квэсты, анлайн-гульні «Лато», «Кошык ідэй», «Альтэрнатыўны тэст», «Трымайся да перамогі», якія можна выкарыстоўваць на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.У. Праснякова арганізавала адукацыйны дыялог «Нясумныя ўрокі: як матываваць навучэнцаў». Наталля Уладзіміраўна прапанавала філворды, пазлы, лінгвістычны крос, «буру прапаноў». Члены раённнага ВМА выступілі ў ролі вучняў, актыўна ўключаліся ў работу, адказвалі на пытанні настаўніка.

Педагог-псіхолаг ДУА «Сярэдняя школа № 10 г.Барысава» В.В Балганава настроіла членаў раённага ВМА на пазітыўны лад сродкамі псіхалагічнага партала «Зрабі свой дзень пазітыўным». Вікторыя Валер’еўна прадставіла метафарычныя асацыятыўныя карткі і карты дня пазітыўных жаданняў.

Старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання Ю.С. Паўлава прааналізавала вынікі «ЦЭ-2025», былі разгледжаны цяжкія пытанні па раздзелах “Маўленне. Тэкст. Стылістыка”, прааналізаваны тэксты розных стыляў і заданні да іх.

Напрыканцы мерапрыемства Ю.С.Паўлава падвяла вынікі пасяджэння, прааналізавала вынікі ўдзелу вучняў устаноў адукацыі ў II этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, расказала пра асаблівасці падрыхтоўкі да III этапу рэспубліканскай алімпіяды, звярнула ўвагу на якасную падрыхтоўку вучняў 8 класа да Рэспубліканскай кантрольнай работы.

Пасля пасяджэння РВМА старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання Ю.С. Паўлава правяла майстар-клас па тэме «Фарміраванне функцыянальнай граматнасці вучняў сродкамі штучнага інтэлекту». Юлія Сяргееўна прадэманстравала праграму «Шэдэўрум», з дапамогай якой можна генерыраваць малюнкі і відэа для ўрокаў, прадэманстравала нейрасетку «Deepseek», якая значна дапамагае настаўніку ў распрацоўцы цікавых урокаў, якасных пазакласных мерапрыемстваў, тэставых заданняў па розных тэмах. Члены раённага ВМА адзначылі практычную накіраванасць праведзенага майстар-класа.

Версия сайта для слабовидящих