5 студзеня 2026 года на базе ДУА "Сярэдняя школа № 7 г.Барысава" прайшло раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пасяджэнне па тэме "Праектаванне вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў навучання, розных формаў арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння, накіраваных на выхаванне і развіццё асобы вучняў" адбылося ў форме інтэрвізіі.
Падчас музейнага інсайту кіраўнік музея «Вытокі» Н.У.Андрыеўская прадставіла цікавыя музейныя экспанаты, якія збіралі настаўнікі і вучні ДУА «Сярэдняя школа № 7 г.Барысава».
У тэарэтычным блоку, падчас адукацыйнага міксу, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 7 г.Барысава» Л.С. Ігнатовіч прадставіла вопыт работы па тэме «Метады і прыёмы фарміравання ўменняў вучняў праз «Сістэму 4К”»», а настаўнік беларускай мовы і літаратуры М.А.Саколіна прадэманстравала, як з дапамогай інтэрактыўных плакатаў можна фарміраваць грамадзянскую ідэнтычнасць вучняў. Гэта педагагічны праект, у якім задзейнічаны настаўнікі і вучні ўстановы адукацыі.
У практычным блоку настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.І. Верхаводка правяла мадэляванне «Сучасныя метады і сродкі навучання, розныя формы арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння, накіраваныя на выхаванне і развіццё асобы вучняў, на розных этапах урока». Члены раённага ВМА ў групах мадэлявалі ўрокі па розных тэмах з дапамогай раней прадстаўленых метадаў і прыёмаў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры М.А.Саколіна прадэманстравала метад 5W1H. Гэта метад, які дазваляе дасягнуць больш глыбокага разумення праблемы, з якой маем справу (метад Кіплінга).
Старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання Ю.С.Паўлава прааналізавала вынікі ЦЭ-2025, былі разгледжаны цяжкія пытанні па раздзелах «Фанетыка. Графіка. Арфаграфія», прааналізаваны рознаўзроўневыя заданні з ЦЭ.
Напрыканцы мерапрыемства Ю.С.Паўлава падвяла вынікі пасяджэння, расказала пра асаблівасці падрыхтоўкі да III этапу рэспубліканскай алімпіяды, звярнула ўвагу на якасную падрыхтоўку вучняў 8 класа да Рэспубліканскай кантрольнай работы.