27 сакавіка 2026 года на базе ДУА “Старабарысаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна” прайшло раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пасяджэнне па тэме “Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры для фарміравання ў вучняў сістэмы маральных каштоўнасцей, сацыяльна адобраных паводзін і спосабаў прадуктыўнай камунікацыі” адбылося ў форме педагагічнага вернісажу.
У тэарэтычным блоку, падчас актыўнай лекцыі, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ДУА “Старабарысаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна” С.У. Ільіна і Н.І. Капітоненка прадставілі вопыт работы па тэме “Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры для фарміравання ў вучняў сістэмы маральных каштоўнасцей, сацыяльна адобраных паводзін і спосабаў прадуктыўнай камунікацыі”. У блоку “PRO-выхаванне” С.У. Ільіна прапанавала ўдзельнікам шпаргалку для сучаснага настаўніка па дадзенай тэме.
У практычным блоку настаўнік беларускай мовы і літаратуры С. У. Ільіна арганізавала дыялог парталаў “Урокі мовы і літаратуры – урокі жыцця”. Настаўнікі працавалі ў трох групах: культурны, маральны і псіхалагічны партал. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.І. Капітоненка прадэманстравала мадэляванне “Сучасныя метады і сродкі навучання, накіраваныя на фарміраванне ў вучняў сістэмы маральных каштоўнасцей на розных этапах урока. Члены РВМА ў групах мадэлявалі ўрокі па розных тэмах з дапамогай раней прадстаўленых метадаў і прыёмаў. Затым настаўнікі разам стваралі Chek-list “Кодэкс сучаснага беларуса”.
Старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання Ю.С. Паўлава прааналізавала вынікі ЦЭ-2025, былі разгледжаны цяжкія пытанні па раздзелах “Лексіка. Фразеалогія”, прааналізаваны рознаўзроўневыя заданні з ЦЭ.
Напрыканцы мерапрыемства Ю.С.Паўлава падвяла вынікі пасяджэння, прааналізавала вынікі ўдзелу вучняў 9-11 класаў ў ІІІ этапе і вучняў 5-8 класаў у ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, а таксама вынікі РЦЭ-2026 і Рэспубліканскай кантрольнай работы па беларускай мове для вучняў 8 класаў.