Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32; 78-76-74
email: rumk@rooborisov.by
222520, г. Борисов, пр. Революции, 58-А

Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна

25.08.2026
Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна

25 жніўня 2026 года на базе ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава” прайшло пасяджэнне жнівеньскай секцыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна па тэме “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2026/2027 навучальным годзе”.


Мэтай пасяджэння было стварэнне ўмоў для прафесійнага росту і павышэння метадычнага ўзроўню настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, самаразвіцця педагогаў, павышэння якасці адукацыі. Старшыня раённага ВМА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава” Паўлава Юлія Сяргееўна давяла да ведама прысутных інфармацыю аб рабоце раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры за 2025/2026 навучальны год. Далей Юлія Сяргееўна акцэнтавала ўвагу на абноўленых вучэбных праграмах, Правілах правядзення атэстацыі вучняў, Нормах ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, Метадычных ўказаннях па арганізацыі кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, выніках цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове.

З 15 па 19 чэрвеня 2026 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Барысава” прайшлі летнія вучэбныя зборы па падрыхтоўцы да рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры для вучняў 5-7 класаў. Пра арганізацыю летніх збораў і развіццё сістэмы работы з адоранымі вучнямі расказала настаўнік ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава” Сінькевіч Людміла Аляксандраўна.

Майстар-клас “Штучны інтэлект як памочнік настаўніка беларускай мовы і літаратуры” правяла Вярбіцкая Ганна Віктараўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Навасельская сярэдняя школа Барысаўскага раена”. У ходзе майстар-класа настаўнікі разгледзелі практычныя сітуацыі, калі штучны інтэлект можа выконваць ролю асістэнта настаўніка: праверка тэкстаў на арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі, генерацыя дадатковых тэкстаў для чытання, стварэнне шрыфтоў на аснове твораў класікаў, падрыхтоўка чарнавікоў тлумачэнняў складаных тэм простай мовай. Была прадстаўлена падборка канкрэтных лічбавых інструментаў (ChatGPT, Bing Copilot, Perplexity AI, беларускамоўныя эксперыментальныя мадэлі), якія могуць генераваць тэксты для розных жанраў: дыктанты, творчыя заданні, карткі з прапушчанымі арфаграмамі, сінквейны, пытанні для працы з тэкстам. Былі прадэманстраваны прыклады ўдалага і няўдалага выкарыстання запытаў: чым дакладней запыт, тым якасней вынік.

Далей сакратар раённага ВМА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 22 г.Барысава” Разумовіч Святлана Іванаўна спынілася на наступных пытаннях: “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2026/2027 навучальным годзе; “Змест вучэбных праграм, каляндарна-тэматычнага планавання па прадметах “Беларская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2026/2027 навучальным годзе; “Вучэбна-метадычнае забеспячэнне арганізацыі факультатыўных заняткаў прадметнай накіраванасці”.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры абмеркавалі інструктыўна-метадычнае пісьмо “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, пагаварылі пра прынцыпы, падыходы і формы арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці, звярнулі ўвагу на афармленне дакументацыі, на павышэнне інфармацыйнай культуры педагогаў праз работу сеткавых супольнасцей.

Напрыканцы пасяджэння старшыня раённага ВМА Паўлава Юлія Сяргееўна пазнаёміла настаўнікаў з планам работы на 2026/2027 навучальны год, дала рэкамендацыі, падвяла вынікі пасяджэння.

Версия сайта для слабовидящих