Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32; 78-76-74
email: rumk@rooborisov.by
222520, г. Борисов, пр. Революции, 58-А

Педагагічная майстэрня “Выкарыстанне сучасных методык у выкладанні беларускай мовы і літаратуры” аб’яднала педагогаў Мінскай вобласці

05.11.2026
Педагагічная майстэрня “Выкарыстанне сучасных методык у выкладанні беларускай мовы і літаратуры” аб’яднала педагогаў Мінскай вобласці

4 лістапада 2026 года адбылося абласное пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пасяджэнне праводзілася на базе абласнога рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры г. Вілейкі. Сюды з’ехаліся ўсе кіраўнікі РВМА беларускай мовы і літаратуры Мінскай вобласці. Свой вопыт работы па тэме “Выкарыстанне сучасных методык у выкладанні беларускай мовы і літаратуры” на гэты раз даводзілася прадставіць Барысаўскаму раёну.


З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася Чумак Алена Георгіеўна, метадыст вучэбна-метадычнага аддзела грамадска-гуманітарных дысцыплін ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі». Яна акрэсліла асноўныя задачы сустрэчы і падкрэсліла важнасць сістэмнага падыходу да выкладання беларускай мовы і літаратуры.

Далей старшыня РВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна, настаўнік ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава” Паўлава Юлія Сяргееўна прадставіла сістэму работы раённага ВМА. Юлія Сяргееўна акрэсліла задачы работы РВМА, пазнаёміла з планам работы, метадычным прадуктам па выніках года, БОССам, брэндавымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца ў раёне, расказала пра сістэмны падыход па падрыхтоўцы вучняў да розных этапаў алімпіяды, прадставіла раённы рэсурсны цэнтр “Жывая класіка” на базе ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Барысава” і раённы рэсурсны цэнтр па беларускай мове, які распачаў сваю работу на базе ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава”.

У практычным блоку старшыня РВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна Паўлава Юлія Сяргееўна прадставіла педагагічны кейс “Залаты ключык сучаснага ўрока”. Былі прапанаваны лайфхакі да канструявання розных этапаў сучаснага ўрока.

У практыка-прэзентацыйным блоку настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” Ганец Наталля Іванаўна правяла майстар-клас “Сучасны ўрок: формула поспеху “Чалавечы капітал + Штучны Інтэлект”. Была арганізавана экспрэс-праца ў групах. Кожнай групе былі прапанаваны гатовыя рашэнні штучнага інтэлекту для розных этапаў сучаснага ўрока: “Памылка робата”, “Асацыятыўны ланцужок”, “Крытычны погляд на тэст”, “Ажыві героя” і інш. Настаўнікі працавалі з матэрыялам, які стварыў штучны інтэлект, а пасля прапаноўвалі свае варыянты вырашэння праблемы.

Усе ўдзельнікі адзначылі высокі арганізацыйны і метадычны ўзровень правядзення мерапрыемства і практычную накіраванасць прадстаўленага вопыту.

Версия сайта для слабовидящих