05 студзеня 2026 года настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна" Сякацкая А.С. правяла кансультацыю па тэме "Праектна-даследчая дзейнасць на ўроках беларускай мовы і беларускай літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў".
Алена Станіславаўна дала падрабязныя рэкамендацыі па афармленні і напісанні даследчых работ. Яна звярнула асаблівую ўвагу на фармуляванне тэмы, мэты і задач даследчай работы. Члены раённага ВМА адзначылі практычную накіраванасць праведзенай кансультацыі.