Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: (80177) 98-12-08; 98-12-09
email: rumk@rooborisov.by
222520 г.Борисов, пр.Революции, 58-А

Радзімы спадчына – мой гонар

19.01.2023
Радзімы спадчына – мой гонар

З мэтай стымулявання творчай і грамадскай актыўнасці дзяцей і моладзі, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, гістарычную пераемнасць пакаленняў з лютага па лістапад 2023 года праводзіцца рэспубліканскі конкурс творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”


Арганізатарамі Конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: ”Скарбніца традыцый маіх дзядоў“; ”Жывая крыніца талентаў роднага краю“.

    У намінацыі ”Скарбніца традыцый маіх дзядоў“ на Конкурс прадстаўляюцца творчыя работы, у якія ўваходзяць:

  •      кароткія звесткі і матэрыялы аб культурна-гістарычных традыцыях малой радзімы і роднага краю аўтара;
  •     выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі;
  •     прапановы аўтара па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе падгатоўкі творчай работы, з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і адраджэння духоўнай культуры.

     У намінацыі ”Жывая крыніца талентаў роднага краю“ на Конкурс прадстаўляюцца відэаматэрыялы (інтэрв’ю, відэасюжэты) аб дзейнасці земляка – сучаснага дзеяча беларускай культуры.

     Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

 

    Умовы правядзення рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”

Версия сайта для слабовидящих