Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32
email: rumk@rooborisov.by
222520, г. Борисов, пр. Революции, 58-А

Раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"

04.03.2025
Раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"

З 3 сакавіка па 27 красавіка 2025 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 7 г. Барысава" праводзіцца раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка" у завочнай форме.


Конкурс праводзіцца ў мэтах павышэння цікавасці дзяцей
і падлеткаў да чытання; развіцця і захавання высокіх
 маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства; выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры; прыцягнення  ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання; пашырэння чытацкага кругагляду; пошуку і падтрымкі  таленавітай моладзі. 

Конкурс прысвечаны Году добраўпарадкавання і 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Конкурс праводзіцца сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі наступных узроставых груп: 1-4 класы, 5-6 класы, 7-8 класы, 9-10 класы.

Конкурсныя выступленні ацэньваюцца адпаведна з крытэрыямі: узровень выканальніцкага майстэрства; выбар тэксту твора; пачуцце жанравай асаблівасці; творчы патэнцыял.

Пераможцы і прызёры вылучаюцца ў наступных узроставых  катэгорыях: 

1-я ўзроставая катэгорыя (1-4 класы); 

2-я ўзроставая катэгорыя (5-6 класы); 

3-я ўзроставая катэгорыя (7-8 класы); 

4-я ўзроставая катэгорыя (9-10 класы). 

 

Запрашаем прыняць удзел!

Версия сайта для слабовидящих