Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32; 78-76-74
email: rumk@rooborisov.by
222520, г. Борисов, пр. Революции, 58-А

Раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка - 2026"

24.04.2026
Раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка - 2026"

З 27 красавіка па 12 мая 2026 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 7 г. Барысава" пройдзе раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка – 2026".


Конкурс праводзіцца ў мэтах: павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання; развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства; выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры; прыцягнення  ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання; пашырэння чытацкага кругагляду; пошуку і падтрымкі  таленавітай моладзі; фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай адказнасці; захавання гістарычнай памяці і павагі да подзвігу вызваліцеляў.

Конкурс праходзіць пад дэвізам: «Стваральная сіла беларускага  слова: з рук маці - у сэрца Радзімы». Тэму раскрываюць творы класікаў  беларускай літаратуры, прысвечаныя павазе да роднай зямлі, сяброўству і веры у светлую будучыню, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення;  разуменню міру і спакою як найвышэйшай каштоўнасці, здабытай  дзякуючы самаадданасці  абаронцаў Айчыны; стваральнай энергіі  беларускай літаратуры, якая з'яўляецца найважнейшым сродкам  духоўнага развіцця, скарбніцай гісторыі народа і вялікай энцыклапедыяй  жыцця; увазе да Года беларускай жанчыны, які абвешчаны ў 2026 годзе  і сімвалічна пераклікаецца з тэмай конкурсу.

Пры падрыхтоўцы да конкурсу прапануем звярнуць увагу на творы  пісьменнікаў-юбіляраў: Івана Мележа, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы,  Змітрака Бядулі, Максіма Багдановіча, Васіля Віткі, Алеся Бадака і многіх  іншых.

Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі наступных узроставых груп: 1-4 класы; 5-6 класы; 7-8 класы і 9-10 класы.

Версия сайта для слабовидящих