Раённы рэсурсны цэнтр “Жывая спадчына” запрашае настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў устаноў сярэдняй адукацыі прыняць удзел у чэленджы “Бабулін пачастунак”.
Агульныя правілы:
Чэлендж (з англ.) – выклік, складаная задача. У размоўным варыянце гэта можа гучаць як “А вам, слабо?”
Спасылка на матэрыял: https://docs.google.com/presentation/d/11ectYSUtJ_-7Z1K3qkbvvoYPDOcYXb6i2KsnD9VZP4M/edit?usp=sharing
Увага! Чэлендж не носіць конкурсны характар.
Чэлендж праводзіцца з мэтай патрыятычнага i духоўна-маральнага выхавання вучняў праз далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, з мэтай выдання электроннай скарбонкі рэцэптаў беларускай кухні для аднаўлення віртуальнага музея РРЦ “Жывая спадчына”, стварэння метадычнага прадукта сумеснай дзейнасці для будучага выкарыстання настаўнікамі і вучнямі.
Асноўнымі задачамі чэленджа з’яўляюцца:
Вывучэнне i папулярызацыя блюд беларускай нацыянальнай кухні, кухні нашай мясцовасці, папулярызацыя традыцый гасціннасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;
вывучэнне i захаванне народнай культуры і традыцый;
рэалізацыя творчых здольнасцяў вучняў;
выхаванне любові да роднай культуры і традыцый;
стымуляванне пошукава – даследчай дзейнасці.
Арганізатарам чэленджа з’яўляецца ўпраўленне па адукацыі Барысаўскага райвыканкама, РРЦ “Жывая спадчына” ДУА “Сярэдняй школа № 10 г.Барысава”.
Мерапрыемства праводзіцца для вучняўва ўзросце ад 8 да 17 гадоў, настаўнікаў і бацькоў па наступных намінацыях (на выбар удзельнікаў):
- Відэаролік (Відэаматэрыялы прадстаўляюцца ў фармаце “.avi”, “.mp4”, “.mov”). Хранаметраж: да 3 хвілін.
- Слайд-шоу (да 25 слайдаў уключна)
- Прэзентацыя (да 25 слайдаў уключна)
- Кніга рацэптаў (да 3-5 старонак)
- і іншыя сучасныя формы
На чэленджы можа быць прадстаўлена блюда беларускай кухні, якое павінна суправаджацца падрабязным апісаннем працэсу прыгатавання – рэцэптам у тэкставым фармаце:
Word (15 кегль праз 1 інтэрвал, палі – звычайная раскладка, ссылкі на літаратуру ў квадратных дужках, напрыклад: [1, с. 25]
Да 06.12.2022 трэба заявіць пра сваё жаданне ўдзельнічаць, (аформіць заяўку), выканаць заданне і даслаць відэа, слайд-шоу і інш.з пісьмовай справаздачай (рэцэптам) па адрасе: school10@rooborisov.by для Іўжанка Н.Г. (Тэлефон для даведак +375 177 97 62 20, +375 44 470 86 19)
Узор заяўкі:
Заяўка на ўдзел у раённым чэленджы “Бабулін пачастунак”
1. Назваўстановыадукацыі;
3. Прозвішча, імяўдзельніка (удзельнікаў);
4. Узрост;
5. Назва работы;
6. Намінацыя;
8. Прозвішча, імя, імяпа бацьку настаўніка (без скарачэння).
Далучайцеся! І чэлендж стане ў вашай дзейнасці карысным матывіруючым сучасным сродкам фарміравання асобы, далучэння да культуры і традыцый беларускага народа.