З 31 студзеня па 16 чэрвеня 2025 года праводзіцца раённы этап рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Праз творчасць у прафесію жыцця”.
Мэтай конкурсу з’яўляецца стымуляванне пазнавальнай актыўнасці, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз садзейнічанне свядомаму выбару сферы будучай прафесійнай дзейнасці.
Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ва ўзросте 12-17 гадоў пад кіраўніцтвам педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
- “Ад захаплення да прафесіі жыцця”;
- “Падарожжа ў свет прафесіі”.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:
- адпаведнасць умовам конкурсу;
- адпаведнасць зместу работы заяўленай тэме;
- змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;
- выкарыстанне арыгінальных і творчых падыходаў у стварэнні і прадстаўленні матэрыялу.