Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32; 78-76-74
email: rumk@rooborisov.by
222520, г. Борисов, пр. Революции, 58-А

Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі пройдзе ў перыяд з студзеня па красавік 2024 года

24.01.2024
Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі пройдзе ў перыяд з студзеня па красавік 2024 года

Арганізатарам конкурсу, які ладзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці, выступае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі краіны ва ўзроставай катэгорыі 13-18 гадоў.

У рамках конкурсу юныя экскурсаводы прадстаўляюць прэзентацыю ў форме агляднай экскурсіі па музеі сваёй установы адукацыі.

На рэспубліканскім этапе ўдзельнікам конкурсу таксама прапануецца прыняць удзел у другім туры і прадставіць імправізаваную экскурсію «Гісторыя аднаго экспаната».

Пераможцы і прызёры рэспубліканскага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Умовы рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

Дадатковая інфармацыя па ссылцы https://rcek.by/respublikanski-konkurs-yunyh-ekskursavodau-muzeyau-ustanou-adukatsyi-3/

Версия сайта для слабовидящих