Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32; 78-76-74
email: rumk@rooborisov.by
222520, г. Борисов, пр. Революции, 58-А

Рэспубліканскі турнір знаўцаў "Пазнай свой край"

08.09.2023
Рэспубліканскі турнір знаўцаў "Пазнай свой край"

З верасня па снежань 2023 года ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта "Збяры Беларусь у сваім сэрцы" з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі патрыятычных якасцей і паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да пазнання гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны роднага краю праводзіцца рэспубліканскі турнір знаўцаў "Пазнай свой край".


Арганізатарам турніру з’яўляецца Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі краіны ва ўзросце ад 14 гадоў.

Турнір праводзіцца ў некалькі этапаў:

на першым этапе ўдзельнікі праводзяць краязнаўчае даследаванне з мэтай вызначэння адметнасцей свайго краю і ствараюць брашуру, ў якой змешчаны матэрыял аб найбольш значных гістарычных, культурных і прыродных асаблівасцях раёна.

Пераможцы другога этапу ўдзельнічаюць у абласной (Мінскай гарадской) краязнаўчай віктарыне, распрацаванай на аснове прадстаўленых брашур.

Рэспубліканскі этап праводзіцца ў вочным фармаце ў 2 туры: тэарытычны і практычны. Тэарытычны тур складаецца з 2 частак: «інтэлект-буквар», «3х5» і будзе ўключаць заданні на веданне гісторыка-культурных і прыродных асаблівасцей Беларусі.

На практычным туры каманда павінна будзе скласці экскурсію-імправізацыю.

Пераможцы і прызёры турніру будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі ўдзельнікаў Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 8017 3200633 (аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ).

Умовы рэспубліканскага турніру

Версия сайта для слабовидящих