Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: (80177) 98-12-08; 98-12-09
email: rumk@rooborisov.by
222520 г.Борисов, пр.Революции, 58-А

Семінар старшынь школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў

18.11.2022
Семінар старшынь школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў

17 лістапада ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” гасцінна расчыніла дзверы для старшынь школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў.


Гасцей запрасілі на семінар па тэме “Далучэнне малодшых школьнікаў да культурнай спадчыны свайго краю на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці. Выкарыстанне матэрыялаў вучэбнага дапаможніка “Беларусь – наша Радзіма. Падарунак прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку” на вучэбных, факультатыўных занятках і ў пазаўрочны час (класных і інфармацыйных гадзінах, аб’яднаннях па інтарэсах, у групе падоўжанага дня) для выхавання маральна-этычных якасцей, фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці вучняў пачатковых класаў”.

Дадзеная тэма з’яўляецца вельмі актуальнай, асабліва ў Год гістарычнай памяці, бо выхаванне сапраўднага грамадзяніна, пачынаючы з малодшага школьнага ўзросту, -   адна з найважнейшых задач сучаснай школы. Настаўнікі гімназіі спалучылі на семінары тэарытычны і практычны матэрыял, падзяліліся сваім вопытам, арганізавалі работу па азнаямленні з выкарыстаннем матэрыялаў вучэбнага дапаможніка “Беларусь – наша Радзіма” на практыцы.

Адкрыў пасяджэнне з відэа візіткай гімназіі дырэктар установы Забароўскі А.С.. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Касценіч С.В. ў навукова-метадычным блоку пазнаёміла педагогаў з пытаннем далучэння малодшых школьнікаў да культурнай спадчыны свайго краю на ўроках і ў пазаўрочны час. Карысным стаў педагагічны мікс старшыні гімназічнага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў груп падоўжанага дня Кудрэвіч І.С., якая падрабязна пазнаёміла са зместам і магчымасцямі выкарыстання выдатнай маляўнічай кнігі “Беларусь – наша Радзіма”. А настаўнік пачатковых класаў Гуцянская Г.М. правяла віртуальны інформ-дайджэст па выкарыстанні электронных дадаткаў вучэбнага дапаможніка. Усе выступленні суправаджаліся  прэзентацыямі з фотааглядам урокаў, заняткаў і мерапрыемстваў, якія праводзілі педагогі гімназіі.

 Госці семінара таксама мелі магчымасць непасрэдна стаць удзельнікамі інтэлектуальнага марафона “Вандруем па Беларусі” (настаўнік пачатковых класаў Гіро І.Г.), квэст-гульні “Збяром Беларусь у сваім сэрцы” (настаўнікі пачатковых класаў Жылко А.У., Кручок І.І., Фядосава В.І.).

Адным з ключавых момантаў семінара стала наведванне адкрытага ўрока па вучэбным прадмеце “Чалавек і свет” у 4 класе (настаўнік Грышкова Т.С.) і факультатыўнага занятку “Вытокі роднай мовы ў 3 класе” (настаўнік Дзеравяга І.Р.), на якіх былі выкарыстаны матэрыялы вучэбнага дапаможніка “Беларусь – наша Радзіма” з мэтай выхавання  ў дзяцей маральна-этычных якасцяў, фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці.

Вопытам работы таксама падзялілася Вафіна В.М., старшыня гімназічнага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў эстэтычных дысцыплін.

У завяршэнні семінара госці мелі магчымасць папрысутнічаць на міні-канцэрце з выкарыстаннем беларускага народнага рэпертуару, які падрыхтавалі вучні пачатковых класаў.

Чырвонай ніткай праз выступленні арганізатараў семінара праходзіла думка пра тое, што выкарыстанне матэрыялаў вучэбнага дапаможніка “Беларусь – наша Радзіма” мае даволі шырокія магчымасці ў адукацыйным працэсе. Дзякуючы зладжанай рабоце каманды педагогаў гімназіі госці семінара атрымалі станоўчы педагагічны вопыт па дадзенай тэме з перспектывай прымяняць яго ў сваёй практыцы.

Версия сайта для слабовидящих