Галоўнае ўпраўленне культуры Мінскага аблвыканкама сумесна з ДУ "Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна" падвялі вынікі конкурсу "Слова Купалы да творчасці кліча".Партнёрамі конкурсу выступілі Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Выдавецкі дом "Звязда" - газета "Літаратура і мастацтва", Народны клуб кампазітараў і паэтаў "Жывіца".
І сапраўды, творчасць Купалы ўплывае на творчасць сеняшняй моладзі. Пацвярджэнне гэтаму - вынікі літаратурнага конкурсу.
Мы віншуем навучэну ДУА "Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна" Аліну Зайцаву і яе кіраўніка, настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алену Станіславаўну Сякацкую, якія атрымалі дыплом III ступені.
Камунікацыя, цікавыя сустрэчы і экскурсія ў філіял літаратурнага музея Янкі Купалы "Акопы" - сапраўдны падарунак напрыканцы навучальнага года.