Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: (80177) 98-12-08; 98-12-09
email: rumk@rooborisov.by
222520 г.Борисов, пр.Революции, 58-А

СТВОРЫМ ЛІТАРАТУРНУЮ КАРТУ БЕЛАРУСІ РАЗАМ!

19.08.2021
СТВОРЫМ ЛІТАРАТУРНУЮ КАРТУ БЕЛАРУСІ РАЗАМ!

Да дню беларускага пісьменства (5 верасня) школьнымі бібліятэкарамі г.Мінска распрацаваны праект, які запрашае прыняць удзел усіх зацікаўленых.


Прапануем стварыць Літаратурную карту Беларусі  ХХ-ХХІ стст і такім чынам аб'яднаць лепшых Майстроў слова нашай краіны.

Калі ласка!!! Запрашаем да ўдзелу ўсіх!

Што робім? Рухаемся па алгарытме:

1. Прагледзьце прыклады метак, што ўжо ёсць на карце (за ўзор пажадана браць меткі Сеткавай суполкі).

2. Упэўніцеся, што выбраны вамі аўтар яшчэ не прадстаўлены.

3. У пошукавым радку набярыце месца нараджэння выбранага вамі аўтара.

4. У акенцы, што з'явілася, націсніце + (дабавіць метку на карту).

5. Націснуўшы на аловак унізе акенца, вы можаце ўнесці карэктывы:

  • у верхнім радку змяніце назву геаграфічнай кропкі на назву вашай установы;
  • націсніце на значок фотаапарата, каб дабавіць фота пісьменніка;
  • пад фота ўпішыце прозвішча (на першым месцы!), імя, імя па бацьку, год нараджэння / гады жыцця пісьменніка  (каб перайсці на чырвоны радок, неабходна дадаткова адначасова націснуць дзве клавішы Shift + Ctrl);
  • дайце спасылкі на біяграфію пісьменніка і яго творы;
  • добра, калі змесціце спасылкі на аўтарскія матэрыялы, сустрэчы з пісьменнікам у вашай установе.

Быць Беларусам — Гэта значыць

Свайго ні гуку не забыць,

Усё чужое перайначыць,

Каб Беларусі вечнай быць!

Быць Беларусам — Гэта значыць

За родны край згараць на дым,

Па-беларуску чуць і бачыць

На гэтым свеце і на тым.           Р. Барадулін

Падрабязней па сылках:

Школьные библиотекари города Минска https://minskschoollibrarians.blogspot.com/2021/02/blog-post_21.html?m=1

Літаратурная карта Беларусі

https://www.google.com/maps/d/u/0/edit?mid=1lrgyNYLxRCq3nccu2WUZOQoalf9Oae3O&ll=56.65615355225825%2C26.620831661236167&z=6

#БиблиоPlaneta Сообщество школьных библиотекарей Борисовского района (Беларусь)https://iuliastarowoitowa.blogspot.com/

 

 

Версия сайта для слабовидящих