28 сакавіка 2025 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава” прайшло міждысцыплінарнае пасяджэнне раённых вучэбна-метадычных аб’яднанняў настаўнікаў рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры, анлійскай мовы, гісторыі і грамадазнаўства ўстаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Пасяджэнне адбылося ў форме канферэнцыі па тэме “Удасканаленне навыкаў аналітычнай работы з тэкстам на ўроках для фарміравання эмацыйнага і сацыяльнага інтэлекту як кампанентаў функцыянальнай адукаванасці ву
У практычным блоку настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 20 г.Барысава” падзяліліся вопытам работы па тэме пасяджэння. Н.У. Шыш падчас метадычнага дыялогу прадставіла калейдаскоп метадаў і прыёмаў, якія спрыяюць удасканаленню навыкаў аналітычнай работы з тэкстам на ўроках беларускай мовы і літаратуры: Рэклама твора, Вольны мікрафон, Тэхніка “5W+H” (Хто? Што? Калі? Дзе? Чаму? Як?), “Эмацыйны слоўнік”, “Тэкст-трыгер” і інш.). К.І. Дубко на практыцы паказала выкарыстанне прыёмаў візуалізацыі на ўроках беларускай літаратуры для развіцця сацыяльнага і эмацыйнага інтэлекту вучняў. Гэта дыялогі ў выглядзе коміксаў, Дрэва адносін, Колавыя дыяграмы, “Эмоцыі і паводзіны”, інфаграфіка па тэме твораў, “Банка мудрасці”, “Старонка ў сацсетках” і многае іншае. Далей настаўнікі прадставілі рэцэпт ідэальнага ўрока, а ў якасці вучняў выступілі ўсе прысутныя члены раённага ВМА.
Старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Ю.С.Паўлава падвяла вынікі трэцяга этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды сярод вучняў 9-11 класаў і раённай алімпіяды сярод вучняў 5-8 класаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, расказала аб выніках удзелу ў раённым этапе конкурса работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”. Асаблівая ўвага прысутных была звернута на вынікі рэспубліканскай кантрольнай работы па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» (10 клас) і на вынікі выканання экзаменацыйнай работы, прапанаванай на рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове ў 2025 годзе.
Па выніках пасяджэння былі сфармуляваны рэкамендацыі для далейшай працы з вучнямі і намечаны перспектыўныя напрамкі ў рабоце настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд, конкурсаў, канферэнцый і інтэлектуальных спаборніцтваў рознага ўзроўню.