Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: (80177) 98-12-08; 98-12-09
email: rumk@rooborisov.by
222520 г.Борисов, пр.Революции, 58-А

Віншуем Гілеўскую Валерыю!!!

04.04.2024
Віншуем Гілеўскую Валерыю!!!

3 красавіка 2024 года прайшоў трэці (заключны) тур рэспубліканскага конкурсу юных геолагаў. Удзельнікамі заключнага тура конкурсу сталі 10 лепшых юных геолагаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў у другім (практычным) туры.


У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі 8–11 класаў, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах геалагічнай накіраванасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Конкурс праводзіцца ў тры туры: адборачны, практычны і заключны.

У першым (адборачным) туры прынялі ўдзел 325 навучэнцаў, якія выконвалі тэставыя заданні на веданне геалагічных асаблівасцей Беларусі.

Па выніках першага тура, 30 навучэнцаў, якія набралі вышэйшы бал, былі адабраны для ўдзелу ў другім туры конкурсу.

Другі тур (практычны) складаўся з практычных заданняў. Удзельнікам конкурсу неабходна было правесці геалагічнае даследаванне сваёй малой радзімы, яе геамарфалагічных асаблівасцей і наяўнасці геалагічных працэсаў на тэрыторыі свайго пражывання.

Удзельнікамі трэцяга (заключнага) тура конкурсу, які прайшоў 3 красавіка, сталі 10 лепшых юных геолагаў, набраўшыя найбольшую колькасць балаў у другім (практычным) туры конкурсу.

Сярод іх была Гілеўская Валерыя з ДУА "Сярэдняя школа № 12 г. Барысава".

Заключны тур конкурсу праходзіў у форме «бліц-апытання» ў анлайн фармаце.

«Бліц-апытанне» складалася з пытанняў, якія адлюстроўвалі геалагічныя асаблівасці Беларусі (для ўсіх удзельнікаў былі аднолькавыя пытанні), а таксама юным геолагам неабходна было адказаць на пытанні па матэрыялах уласных практычных работ другога тура конкурсу.

Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Гілеўская Валерыя, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Барысава» (кіраўнік Бараноўская Лілія Іванаўна, настаўнік геаграфіі).

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!

Версия сайта для слабовидящих