Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32; 78-76-74
email: rumk@rooborisov.by
222520, г. Борисов, пр. Революции, 58-А

Віншуем гімназіста!

18.04.2024
Віншуем гімназіста!

Завяршыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыi


У першым туры ўдзельнікі конкурсу ў форме рэкламы пазнаёмілі з музеямі сваіх устаноў адукацыі, з іх адметнасцямі і ўнікальнасцю.

У другім туры ўдзельнікамі конкурсу былі прадстаўлены імправізаваныя экскурсіі «Гісторыя аднаго экспаната».

Члены журы ацэньвалі адпаведнасць агляднай (ці тэматычнай) экскурсіі, лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыялу экскурсіі ў адзінае цэлае, культуру мовы і займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм юных экскурсаводаў.

На заключным этапе Мінскую вобласць прадставяць юныя экскурсаводы, якія паказалі высокі узровень падрыхтоўкі на абласным этапе. Сярод іх - 

Станкевіч Платон, вучань Дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” (гістарычны, (ваенна-гістарычны) профіль музея).

ВІНШУЕМ І ЖАДАЕМ ПОСПЕХУ НА ЗАКЛЮЧНЫМ ЭТАПЕ КОНКУРСУ!!!

Версия сайта для слабовидящих