Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году міра і стварэння.
92 навучэнцы 1-10 класаў Мінскай вобласці спаборнічалі за званне лепшых чытальнікаў. Сярод пераможцаў - нашы вучні:
Па выніках конкурсу пераможцамі сталі ў першай узроставай катэгорыі (пачатковыя класы)
- Ганна Жуковіч, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Барысава”, дыплом 2-й ступені (Артур Вольскі, “Жывая граматыка”);
Трэцяя ўзроставая катэгорыя (7-8 класы):
- Марыя Андрыеўская, навучэнка ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава”, дыплом 1-й ступені (Генадзь Бураўкін, “Якое шчасце…”);
Чацвёртая ўзроставая катэгорыя (9-10 класы):
- Марыя Рак, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава”, дыплом 1-й ступені (Максім Багдановіч, “Над морам”);
Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю! Жадаем Марыі Андрыеўскай і Марыі Рак поспехаў на рэспубліканскім этапе конкурсу!