З ліпеня па лістапад 2024 года ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці праводзіцца абласны этап рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта "Збяры Беларусь у сваім сэрцы", у рамках якога запланавана правядзенне абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу-турніру "Дзівосы краю майго".
Да ўдзелу ў конкурсе-турніры запрашаюцца навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі ва ўзросце ад 14 гадоў.
У рамках мерапрыемства навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах праводзяць краязнаўчыя даследаванні жыцця і дзейнасці выбітных асоб свайго краю, выяўляюць матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці малой радзімы, якія можна ўмоўна аднесці да «страчанай спадчыны».
Па выніках даследавання ўдзельнікамі конкурсу-турніру ствараецца брашура «Дзівосы краю майго». У брашуры змяшчаецца матэрыял аб «топ-3» аб’ектах «страчанай спадчыны».
Пераможцы і прызёры конкурсу-турніру ўзнагароджваюцца дыпломамі галоўгага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама.