Сеткавая акцыя Мінскай вобласці з рэспубліканскім удзелам з 20 лютага па 20 сакавіка 2026 года.
Дарагія сябры, настаўнікі, бібліятэкары і ўсе, хто любіць роднае слова! 🌿
З вялікай радасцю запрашаем вас і вашых вучняў далучыцца да сеткавай акцыі Мінскай вобласці з рэспубліканскім удзелам «Зямля пад белымі крыламі: духоўнасць роднай мовы» — праекту, які аб'яднае дзяцей і дарослых у любові да беларускай мовы, літаратуры і нацыянальнай культуры.
Акцыя ажыццяўляецца пры падтрымцы Упраўлення па адукацыі Мінскага раённага выканаўчага камітэта.
Арганізатар:
Бібліятэка і метадычная супольнасць настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ДУА «Астрашыцка-Гарадоцкая сярэдняя школа» Мінскага раёна
Пры падтрымцы:
Упраўленне па адукацыі Мінскага раённага выканаўчага камітэта
Партнёр:
Аддзел медыярэсурсаў і бібліятэчнай работы ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі»
Каардынатары:
Амётава Наталля Уладзіміраўна, загадчык бібліятэкі ДУА «Астрашыцка-Гарадоцкая сярэдняя школа»
Белая Алёна Леанідаўна, загадчык адзела медыярэсурсаў і бібліятэчнай работы ДУА "Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі"
Падрабязней СЕТКАВАЯ АКЦЫЯ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ «ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ: ДУХОЎНАСЦЬ РОДНАЙ МОВЫ»