Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32
email: rumk@rooborisov.by
222520, г. Борисов, пр. Революции, 58-А

Запрашаем на майстар-клас «Інфармацыйная культура педагога: падрыхтоўка матэрыялаў да публікацыі ў навукова-метадычным часопісе» ад рэдактара

18.11.2021
Запрашаем на майстар-клас «Інфармацыйная культура педагога: падрыхтоўка матэрыялаў да публікацыі ў навукова-метадычным часопісе» ад рэдактара

19 лістапада 2021 года на базе ДУА "Гімназія № 3 г.Барысава" член рэдакцыі часопіса «Народная асвета» вядучы навуковы рэдактар Паючэнка І.Я. правядзе майстар-клас «Інфармацыйная культура педагога: падрыхтоўка матэрыялаў да публікацыі ў навукова-метадычным часопісе».


 

Часопіс «Народная асвета» адлюстроўвае прафесійныя інтарэсы ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу – ад кіраўнікоў школ
і іх намеснікаў да выкладчыкаў усіх школьных дысцыплін, класных кіраўнікоў, сацыяльных педагогаў, педагогаў-псіхолагаў, бацькоў
і дзяцей. Часопіс прапануе навуковыя матэрыялы, метадычныя рэкамендацыі і практычныя распрацоўкі.

Майстар-клас праводзіцца для намеснікаў дырэктараў школ, гімназій, ліцэяў, метадыстаў ВМК, настаўнікаў, якія працуюць над абагульненнем свайго педагагічнага вопыту (у тым ліку па выніках інавацыйнай дзейнасці).

Пачатак у 11.00. Удзельнікам сустрэчы неабходна мець нумар выдання часопіса для работы.  

Версия сайта для слабовидящих