З 7 па 22 кастрычніка 2026 года праводзіцца раённы этап XXX Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў "Калядная зорка".
Выстава-конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз далучэнне іх да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны; захавання і развіцця рэгіянальных народных традыцый; развіцця дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; выяўлення і падтрымкі юных талентаў.
Да ўдзелу ў выставе-конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (у тым ліку, у якіх рэалізуюцца факультатыўныя заняткі мастацкай накіраванасці).
Выстава-конкурс праводзіцца для навучэнцаў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў па наступных намінацыях:
“Беларускія Каляды: традыцыі продкаў”;
“Калядныя гісторыі”;
“Навагодні цуд”;
“Зімовая казка”;
“Беларуская зіма”;
“Зімовы спорт”;
“Ёлачная цацка”;
“Навагодні касцюм”;
“Сувенір-падарунак”;
“Арт-анімацыя”;
“Праект “Ёлкі маёй краіны”;
“Галоўны падарунак краіны”.
На выставу-конкурс прымаюцца як індывідуальныя, так і калектыўныя работы, выкананыя ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці: мастацкая саломка (аплікацыя саломкай, саломапляценне), мастацкі роспіс (па тканіне, шклу, дрэву), мастацкі тэкстыль (ткацтва, вышыўка, габелен, войлак і інш.), кераміка, разьба па дрэве, выцінанка, паперапластыка, лялькі і іншыя, анімацыйныя фільмы.
Крытэрыі ацэнкі творчых праектаў:
захаванне беларускіх народных традыцый;
кампазіцыйна-мастацкі ўзровень работ і каляровае рашэнне;
арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення;
выкарыстанне новых тэхнік і тэхналогій пры выкананні творчых прац;
спалучэнне традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры.
Чакаем вас!