Навукова-метадычная ўстанова «НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ» Міністэрства адукацыі Республікі Беларусь запрашае прыняць удзел у адкрытай дыстанцыйнай паэтычнай акцыі «Мая родная мова, ганаруся табой!», якая праводзіцца з мэтай развіцця творчага патэнцыялу вучняў, далучэння праз мову да культурных традыцый беларускага народа і прымеркавана да Тыдня роднай мовы.
Тэрмін правядзення акцыі: з 1 па 30 верасня 2022 года.
Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўсе зацікаўленыя (педагогі, законныя прадстаўнікі (бацькі) вучняў і інш.).
Удзельнікам акцыі даецца магчымасць прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала відэаролікі даўжынёй не больш за пяць хвілін з запісамі выразнага чытання на памяць верша, які напісаны на беларускай мове.
З мэтай реалізацыі мерапрыемства на Youtube-канале нацыянальнага адукацыйнага партала адкрыта старонка для публікацыі відэаролікаў чытальнікаў.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна падаць заяўку па ўстаноўленай форме і накіраваць разам з ёй відэаролік на электронны адрас: adumetod@adu.by з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Мая родная мова». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае ўласнае аўтарства відэароліка і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.
Лепшыя чытальнікі атрымаюць электронныя сертыфікаты.
Больш падрабязна пра акцыю можна пачытаць у інфармацыйным лісце.
Па матэрыялах сайта НІА