Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: 98 12 08; 98 12 09; 75 64 69; 75 44 32; 78-76-74
email: rumk@rooborisov.by
222520, г. Борисов, пр. Революции, 58-А

Завершаны Рэспубліканскі фестываль юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

26.04.2024
Завершаны Рэспубліканскі фестываль юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

25 -26 красавіка 2024 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшоў Рэспубліканскі фестываль юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.


Напярэдадні фестываля, ў анлайн фармаце адбыўся першы тур заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Адзначым, што ў рэгіянальных этапах конкурсу прынялі ўдзел 370 юных экскурсаводаў.

Навучэнцы – пераможцы абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, прадставілі аглядную экскурсію-рэкламу па музеям гістарычнага (ваенна-гістарычныя, агульнагістарычныя, гістарычныя манаграфічныя, этнаграфічныя музеі), краязнаўчага, літаратурнага, прыродазнаўчага і мастацкага профіляў.

Другі тур арганізаваны ў дні правядзення фестываля, падчас якога навучэнцы прэзентавалі імправізаваную экскурсію па аднаму музейнаму прадмету свайго музея.

Таксама ўдзельнікі фестывалю прадставілі калектыўную прэзентацыю «Школьны музей будучыні», сталі ўдзельнікамі адукацыйных праграм «Мінск – сталіца Беларусі» і «Подзвігу народа жыць у стагоддзях».

У рамках праграмы фестывалю вызначаны і ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь лепшыя юныя экскурсаводы музеяў у кожным профілі.

Дыплом 3 ступені (МУЗЕІ ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНАГА ПРОФІЛЮ) -   Станкевіч Платон, ДУА «Беларускамоўная гімназія No 2 г. Барысава»

ВІНШУЕМ!!!!!!!!!!

Версия сайта для слабовидящих